У Беларусі зацвердзілі новыя стаўкі ўтылізацыйнага збору на транспартныя сродкі, якія будуць дзейнічаць праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання пастановы Савета міністраў. Улады абгрунтавалі змены неабходнасцю ўніфікацыі з расейскімі тарыфамі.

Стаўкі для аўтамабіляў катэгорыі M1 (асабісты транспарт) вырастуць больш чым у два разы. Напрыклад, для аўтамабіля з аб’ёмам рухавіка да 1000 куб. см плата складзе ад 6365 да 16 249 рублёў у залежнасці ад узросту. Найбольшая стаўка – для аўтамабіляў з аб’ёмам звыш 3500 кубічных сантыметраў – да 127 339 рублёў. Для беларусаў павелічэнне стаўкі ўтылізацыйнага збору азначае рост кошту аўтамабіляў.
Асабліва гэта закране тых, хто плануе набыць машыну з-за мяжы або ўжо замовіў транспарт, але не паспеў яго аформіць. Таксама навіна закране тых аўтааматараў, хто купляе аўтамабілі старэйшага ўзросту, бо стаўкі для такіх машын істотна вышэйшыя.
Беларускае Радыё Рацыя






