BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі павялічылі ліміт выплаты па еўрапратаколе

У Беларусі павялічылі ліміт выплаты па еўрапратаколе. Цяпер ён складае да 150 базавых велічыняў ці 6 тысяч 300 рублёў. Да гэтага часу гэты ліміт складаў крыху менш за 2900 рублёў.

Фота: vminske.by

Пры афармленні ДТЗ з дапамогай еўрапратакола кіроўцам не трэба чакаць прыезду супрацоўнікаў ДАІ. Пры гэтым страхоўшчык выплачвае пацярпеламу страхавую кампенсацыю на падставе еўрапратакола, а віноўнік не прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці.

У адпаведнасці з правіламі дарожнага руху, вадзіцелі могуць не паведамляць у ДАІ аб ДТЗ, калі ў выніку здарэння няма пацярпелых, у аварыі ўдзельнічаюць толькі два аўтамабілі, абодва кіроўцы маюць дзейныя правы і страхоўку, не прад’яўляюць адзін да аднаго прэтэнзій, а таксама калі ўрон транспартнаму сродку не перавышае ліміту па еўрапратаколе.