BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі праблемы з масавым падзяжом буйной рагатай жывёлы

У Беларусі не толькі праблемы з бульбай, але і з масавым падзяжом буйной рагатай жывёлы, маштабы якога замоўчваюцца. За 18 апошніх месяцаў загінула 202 тысячы кароў, піша польскае гаспадарчае  выданне interia biznes. Эпідэмія выходзіць з-пад кантролю, ветэрынары тым часам фальсіфікуюць звесткі, а рэжым шукае вінаватых.

Пры калгасах, якія захаваліся на постсавецкай прасторы толькі ў Беларусі, і пры той сістэме страху, якую стварыў дыктатар, лепшага чакаць не прыходзіцца, гаворыць былы работнік сельскай гаспадаркі Зміцер Лупач:

– Гэта хвароба распаўсюджваецца таму, што не хапае працаўнікоў. Калі жывёла ўжо захварэла і здохла, то трэба гэтыя трупы ўтылізаваць, закапаць своечасова. І трэба ветэрынарныя санітарныя нормы выконваць. А калі работнік так ставіцца да працы, то там ніхто гэтага не выконвае. Гнілы або няякасны, кіслы сенаж. Ямы закладаюцца па тэхналогіі, трэба 3-5 дзён, а іх закладаюць два тыдні.

Як піша Іnteria biznes, у Беларусі ў 2025 годзе загіне або будзе забіта каля 150 000 кароў, што азначае вялізныя праблемы для ўнутранага рынку. У сакавіку Беларусь зняла забарону на імпарт мяса і іншай сельгаспрадукцыі з краін Еўразвязу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя