У Беларусі працягвае скарачацца колькасць айцішнікаў. Пры гэтым за мінулы год утрая вырасла колькасць высокааплатных спецыялістаў з заробкамі больш за 10 тысяч рублёў, піша dev.by са спасылкай на звесткі Белстату.
Shutterstock.com
Белстат больш за год не публікуе колькасць ІТ-спецыялістаў у Беларусі, але агульная колькасць занятых у сектары «інфармацыя і сувязь» за год скарацілася на 8 тысяч чалавек: калі ў лістападзе 2022 году Белстат налічыў больш за 65 тысяч занятых у ІТ і сувязі, дык праз год — ужо больш за 57 тысяч, і гэта мінімум за апошнія тры гады.
Паводле ацэнак devby, калі палічыць менавіта айцішнікаў, без спецыялістаў сувязі, дык за год ІТ-сектар страціў каля 6 тысяч чалавек.