У Беларусі працягвае змяншацца колькасць асноўных відаў тэхнікі, машын і абсталявання ў сельскагаспадарчых арганізацыях.

Гэта вынікае з праведзенага выданьнем “Позірк” аналізу дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Станоўчых тэндэнцый не назіраецца ад пачатку 1990-х, у тым ліку і з прыходам да ўлады Лукашэнкі ў 1994 годзе. Толькі за гады яго праўлення колькасць асноўных сельгасмашын у гаспадарках – збожжаўборачных камбайнаў і трактароў – зменшылася ўтрая.






