У Беларусі працягваецца абмеркаванне магчымасці будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі. Паводле інфармацыі МЗС Расеі, цяпер разглядаюцца два сцэнары: узвядзенне трэцяга энергаблока на дзеючай БелАЭС у Астраўцы; альбо будаўніцтва новай двухблочнай станцыі ў Магілёўскай вобласці.

Сваю ацэнку дае хімік і экс-супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Бесараб:
-Быў праведзены аналіз гэтых пляцовак. Краснапольскую, Кукшынаўскую, Астравецкую і Верхнядзвінскую вызначылі. І можна дзесяцігоддзямі эксплуатаваць і казаць, што там пабудуем, а можа ў Верхнядзвінску… Тут, дарэчы, гэта можа быць прыкрыццём для непрацаздольнасці першых двух блокаў. Яны як бы ўвесь час у рамонтах. Канешне, гэта выклікае мноства пытанняў. Тады можна закрыць і пытанне будаўніцтва сховішча для адпрацаванага паліва, якога да гэтага часу там няма.
Нагадаем, што ў сакавіку 2025 года Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Крамлі зноў прапанаваў будаўніцтва другой атамнай электрастанцыі ў Беларусі, падкрэсліўшы, што яна была б для краіны «вельмі-вельмі выгаднай». Аднак, паводле шэрагу экспертных ацэнак, у тым ліку і Бесараба, новы праект можа сутыкнуцца з фінансавымі і сацыяльнымі цяжкасцямі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя