BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі прадукты вырваліся ў лідары па росце цэн

Стрымаць іх не атрымліваецца нават дзяржаўным рэгуляваннем. Месячная інфляцыя ў кастрычніку ў Беларусі склала 0,5% адносна верасня, паведамляе Белстат. Прыкметней за ўсё ў мінулым месяцы падаражэлі прадукты. Яны выраслі ў цане на 0,7% адносна верасня, нехарчовыя тавары і платныя паслугі — на 0,3%.

Гадавая інфляцыя ў кастрычніку склала 5,9% год да года. Пры гэтым у гадавым вымярэнні прадукты харчавання падаражэлі больш як на сем працэнтаў.