У Беларусі прыпыніў працу медыцынскі цэнтр «Альфамед». Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйным сайце медустановы.

«Паважаныя пацыенты, інфармуем вас аб часовым прыпыненні ліцэнзіі на медыцынскія паслугі. Інфармацыя пра аднаўленне дзейнасці будзе размешчана на афіцыйным сайце прадпрыемства», — гаворыцца ў паведамленні. Пакуль тэрміны аднаўлення працы невядомыя. Адпаведна, папярэдні запіс пацыентаў таксама не праводзіцца. Прычыны ў медцэнтры не паведамляюць. Звычайна дзеянне такіх ліцэнзій прыпыняе Міністэрства аховы здароўя.
Раней Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўжо прыпыняла ліцэнзіі асобных медустаноў. У прыватнасці, рашэнне аб адкліканні ліцэнзіі было прынята ў ліпені 2023-га калегіяй Міністэрства аховы здароўя адносна медцэнтра “Новы зрок”. Яшчэ раней, у 2022 годзе, часова прыпыняліся ліцэнзіі медцэнтраў “Клініка А1” і “ЛОДЭ” да выпраўлення імі выяўленых парушэнняў у працы.






