Колькасць беспрацоўнай моладзі ў краіне расце, пра гэта сведчаць нават афіцыйныя лічбы. Белстат паведамляе пра 3,5% беспрацоўя ў Беларусі па выніках апошняга кварталу мінулага году. Прытым сярод моладзі 18-29 гадоў гэтая лічба перавышае 7%.

Сярод моладзі афіцыйных беспрацоўных больш, чым у іншых узроставых групах. Гэта негатыўны трэнд, які працягваецца ў Беларусі ўжо шмат гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя






