BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі расце колькасць вакансій для замежнікаў

15.675 вакансій адкрыта для замежных грамадзян на партале Дзяржаўнай службы занятасці. Замежнікам прапануецца праца ў розных сферах: у будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, медыцыне, ёсць менеджарскія пазіцыі, вакансіі спартсменаў у футбольных і хакейных клубах, перакладчыкаў, кіроўцаў і інш.

Фота: minsknews.by

За тры тыдні колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася на 470. Як паведамлялася, у зацверджанай урадам дзяржаўнай праграме “Збалансаваны рынак працы” прадугледжана прыцягненне ў Беларусь да 2030 года не менш за 50 тыс. замежных работнікаў. Вядома, што за 4,5 года ў Беларусь на працу прыбылі каля 93 тыс. замежнікаў.