Следам за бульбай у Беларусі дэфіцытнай стала цыбуля. На брак у крамах таннай беларускай цыбулі пачалі скардзіцца ў сацыяльных сетках пакупнікі.

Як вынікае з інфармацыі на сайце дастаўкі найбуйнейшай у Беларусі сеткі раздробнага гандлю «Еўраопт» Edostavka.by, у продажы на паліцах няма не толькі беларускай бульбы, але і цыбулі. «Еўраопт» прапануе мытую ізраільскую бульбу і чырвоную расейскую цыбулю, яшчэ ёсць беларускія буракі і морква.
Для падтрымкі беларускіх вытворцаў павялічылі гранічныя максімальныя адпускныя і раздробныя (гуртовыя) цэны на бульбу, капусту і цыбулю, якія будуць дзейнічаць да 15 траўня 2025 году. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і аблвыканкамы заявілі, што маюць дастаткова бульбы для ўнутранага рынку.






