
фота ілюстрацыйнае
Лукашэнка сваім указам зацвердзіў рашэнне пра стварэнне Апеляцыйнага эканамічнага суда. Такое структурнае пераўтварэнне адбудзецца за кошт падзелу дзейнасці судоў першай і апеляцыйнай інстанцый, якія цяпер функцыянуюць у рамках аднаго суда.
Апеляцыйны эканамічны суд у статусе працэсуальнага органу пачне сваю працу з 1 студзеня 2026 года, калі набудзе моц Кодэкс грамадзянскага судавядзення. Суд плануюць сфармаваць з суддзяў і працаўнікоў іншых судоў. У ім будуць працаваць 27 суддзяў разам з старшынём і яго намеснікамі. Кандыдатуры на суддзяў Апеляцыйнага эканамічнага суда павінен прапанаваць Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.






