BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі тарыф на прапампоўванне газу па тэрыторыі краіны павялічыўся

Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю нумар 74 ад 12 снежня 2024 года на 5,4 працэнта павышаны тарыф на паслугу па транспарціроўцы прыроднага газу па сістэме размеркавальных трубаправодаў.

Як паведамляе прэс-служба МАРГ, тарыф на паслугу па транспарціроўцы прыроднага газу па сістэме размеркавальных трубаправодаў устаноўлены ў памеры 23,47 рубля за 1 тыс. куб. м.

“Змяненне тарыфу праведзена ў планавым парадку ў адпаведнасці з прагнознымі параметрамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год”, – растлумачылі ў МАРГ.

Пастанова набыла моц з 1 студзеня 2025 года.

Мінулы раз “планавае павышэнне тарыфу” на 6% адбылося ў студзені 2024 года.