BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі ўстанавілі тарыфы за атрыманне пенсіі праз пошту

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўстанавіла кошт паслуг па выплаце і дастаўцы пенсій праз пошту. Адпаведны дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, за атрыманне пенсіі ў аддзяленні пошты пенсіянерам давядзецца заплаціць 1 рубель 80 капеек. За дастаўку пенсіі паштальёнам на дом – 8,5 рублі. Гэтыя сумы будуць спаганяцца за кожную выплату або дастаўку ў Менску, а таксама ў абласных і раённых цэнтрах.

Аднак паслуга будзе прадастаўляцца толькі пасля ўнясення платы за яе, і толькі для тых пенсіянераў, хто самастойна абраў атрыманне пенсіі праз пошту.

Пры гэтым прадугледжаны выключэнні: пенсіянеры старэйшыя за 70 гадоў, інваліды, а таксама грамадзяне, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, вызваленыя ад аплаты гэтых паслуг.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: 1prof.by