Спіртовыя напоі будзе забаронена прадаваць у сувязі з правядзеннем апошніх званкоў у беларускіх школах. Абмежаванні на продаж алкаголю былі ўведзены ў крамах і іншых аб’ектах рознічнага гандлю, але не ва ўстановах грамадскага харчавання, якія прапануюць алкаголь на разліў (рэстарацыі, кавярні, бары).
Час, у які забаронены продаж алкаголю, можа адрознівацца ў розных гарадах і раёнах і вызначаецца мясцовымі органамі кіравання. У некаторых гандлёвых кропках алкаголь нельга купіць толькі па суботах, у іншых — з восьмая гадзіны ранку суботы да восьмай ранку нядзелі.