BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі ўвялі чарговае абмежаванне для «дармаедаў»

1-га студзеня 2025 году ў Беларусі пачала дзейнічаць новая ўмова для тых, хто прэтэндуе на дапамогу па беспрацоўі ад Цэнтру занятасці насельніцтва.

Фота: 1prof.by

Для гэтага трэба знаходзіцца «не менш за пяць гадоў да рэгістрацыі беспрацоўнымі ў працоўных адносінах». Як альтэрнатыва — праца паводле грамадзянска-прававых дамоваў (па дамове падраду). Але ў такім выпадку ёсць дадатковая ўмова — выплата страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

У 2024 годзе дапамога па беспрацоўі складала максімум дзве базавыя велічыні – 80 рублёў. Але некаторым катэгорыям, напрыклад тым, якія выхоўваюць дзяцей, даюць прыбаўку ў памеры 10%. У 2025 годзе ўлады збіраюцца ўвесці фіксаваны памер дапамогі па беспрацоўі.