Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб падвышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год.

Падвышэнне тарыфаў традыцыйна праводзіцца ў 2 этапы: з 1 студзеня — на ўсе паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на 17 рублёў 5 капеек; з 1 чэрвеня — на цеплавую энергію на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння на 3 рублі 95 капеек», — паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Пры гэтым захоўваецца сістэма «надання безнаяўных жыллёвых субсідый», якія даюцца тады, калі штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці.