BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі вырастуць цэны на бензін і дызель

Цэны на бензін і дызельнае паліва ў новым годзе чакае індэксацыя на 3%. Пра такія планы праінфармаваў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, пішуць Мінск-навіны.

Сёлета максімальны кошт асноўных відаў паліва на аўтазапраўках Беларусі павялічваўся вясной восем разоў з крокам у дзве капейкі, агулам – на 16 капеек. Напрыклад, цана літра бензіну АІ— 95‑К5 або дызельнага паліва з 2,44 рубля вырасла да 2,6 рубля. Такой яна пакуль застаецца.

Сістэма Payoneer спыніла пераводы на даляравыя рахункі ў Беларусі

Плацежная сістэма Payoneer аб’явіла, што больш не праводзіць пераводы ў далярах ЗША ў Беларусь. Пра гэта паведамілі карыстальнікі, якія атрымалі адпаведныя паведамленні ад сэрвісу, піша Office Life. У тлумачэнні кампаніі адзначаецца, што даляравыя банкаўскія рахункі беларусаў будуць адключаныя ад акаўнтаў Payoneer, каб пазбегнуць няўдалых транзакцый.

Цяпер пераводы ў Беларусь у далярах праз гэту сістэму сталі недаступнымі, але пераводы ў еўра працягваюць працаваць у звычайным рэжыме. Карыстальнікам прапануюць памяняць свае рахункі з даляравых на еўравыя, каб працягваць атрымліваць выплаты. Payoneer таксама нагадвае, што пасля лютага 2022 года сістэма не працуе з некаторымі беларускімі банкамі, якія трапілі пад заходнія санкцыі.

Беларусь выдала больш за два мільёны еўра на польскую бульбу

Беларусь увайшла ў дзясятку найбуйнейшых пакупнікоў польскай бульбы ў бягучым годзе. Паводле польскага боку, за перыяд са студзеня па жнівень Беларусь закупіла 6,52 тыс. тон польскай бульбы на суму каля €2,3 млн. Гэта прыкметны ўклад у агульны рэкордны экспарт Польшчы, які за восем месяцаў дасягнуў 107,54 тыс. тон — самага высокага паказчыка за ўсю гісторыю назіранняў.

Асноўным рынкам для польскіх вытворцаў застаецца Украіна (57,11 тыс. тон), аднак Беларусь упэўнена замацавалася на чацвёртай пазіцыі, абагнаўшы Германію і Італію. Беларускі кірунак застаецца важным для нашых фермераў — ён забяспечвае ўстойлівы збыт і дапамагае ўтрымліваць кошты ўнутры краіны, — каментуюць у польскай аграрнай асацыяцыі.

Ветравая энергетыка ў Польшчы паказала рэкордныя вынікі

Вытворчасць электраэнергіі з ветру сёлета ў кастрычніку павялічылася больш як на палову ў параўнанні з вераснем і тым жа месяцам мінулага года. Ветравыя турбіны забяспечылі звыш паловы ўсёй генерацыі з аднаўляльных крыніц, — піша партал biznesalert.pl.

Увогуле аднаўляльныя крыніцы энергіі ў кастрычніку па ўсёй Польшчы далі каля траціны ўсёй электраэнергіі, што на некалькі працэнтных пунктаў больш, чым месяцам раней. Акрамя ветру, значны ўклад зрабіла сонечная энергетыка, хоць яе доля знізілася праз меншую працягласць дня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае: moje-auto.pl.