BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

 У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт, паведамілі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

Цэны на цыгарэты марак Dunhill Fine Cut Blue, Dunhill Fine Cut Gold, Lucky Strike Aroma Red, Lucky Strike Aroma Brown, Lucky Strike Aroma Yellow, якія ўвозяцца ў Беларусь кампаніяй “Беларусьгандаль”, павысіліся на 30 капеек. Цыгарэты Rothmans of London Blue падаражэлі на 35 капеек.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.