У Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал апублікаваў пастанову аб павелічэнні заробку для педагагічных работнікаў.

Заробак педагогам павялічаць з 1 студзеня 2025 года «ў мэтах падвышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі і ў рамках паслядоўнага падвышэння памеру аплаты працы педагагічных работнікаў».
Настаўнікі атрымаюць павелічэнне на 39%, выхавальнікі і памочнікі выхавальнікаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі — на 20%, а выкладчыкі і майстры вытворчага навучання — на 27%.
Прафесарска-выкладчыцкі склад атрымае прыбаўку на 15%, а для навуковых супрацоўнікаў, якія маюць вучоныя ступені, прадугледжаны дадатковыя надбаўкі: 35% да акладу для кандыдатаў навук і 55% для дактароў навук.
Такія меры накіраваны на “прыцягненне навуковых работнікаў да педагагічнай дзейнасці і падвышэнне якасці падрыхтоўкі студэнтаў”.
Акрамя таго, з Новага года на 20% будзе падвышаны заробак сацыяльных педагогаў і педагогаў-псіхолагаў.
Беларускае Радыё Рацыя