BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі забаранілі прадукцыю буйнога расейскага вытворцы гарбаты і кавы

У Беларусь забаранілі ўвоз прадукцыі буйнога расейскага вытворцы. Адпаведная пастанова галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара была апублікаваная 1 красавіка, паведамляе Оnliner. У дакуменце гаворыцца пра забарону на ўвоз, рэалізацыю, захоўванне, транспарціроўку і выкарыстанне прадукцыі ТАА “ВОРЫМ” (Расея, Ленінградская вобласць). Імпарцёрам і пастаўшчыкам неабходна выключыць з продажу тавары.

Фота: onliner.by

Калі зазірнуць на сайт кампаніі АА “ВОРЫМ”, то ў спісе брэндаў можна знайсці наступныя: Greenfield, Tess, Jardin, «Прынцэса Нуры», «Прынцэса Ява», «Прынцэса Кандзі», «Жакей», «Гіта», «Жамчужына Ніла», «Шах».

Згодна з дакументам, ва ўзорах чорнай гарбаты “Прынцэса Кандзі” і “Гіта” утрыманне цвілі перавышае дапушчальную норму.