У Беларусі перасталі адкрывацца сайты шэрагу папулярных крыптавалютных платформ. Доступ да іх быў абмежаваны па рашэнні ўпаўнаважаных органаў, вынікае з дадзеных рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю.

У стоп-ліст 10 снежня ўключылі ідэнтыфікатары крыптаплатформ Bitget, ByBit, а таксама окікс (OKX). Некаторыя кліенты біржы ByBit з Беларусі ўчора, 10 снежня, сталі масава паведамляць у тэматычных групах аб праблемах з доступам да рэсурсу, піша «Зеркало».
Карыстальнікі “Белтэлекам” пры спробе зайсці на сайт бачаць заглушку: “Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння ўпаўнаважанага органа Рэспублікі Беларусь”. Іншыя кліенты пісалі, што ўжо знайшлі спосабы абысці блакіроўку.
Беларускае Радыё Рацыя






