BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі забралі завод ва ўкраінскага інвестара і хочуць павесіць на яго даўгі

Улады забралі завод у Светлагорску ва ўкраінскага інвестара, а цяпер спрабуюць павесіць на яго даўгі прадпрыемства. Як піша “Свабода”, Светлагорскі завод зварачных электродаў, якім валодала ўкраінская кампанія, спачатку нацыяналізавалі, а потым перадалі расейскаму прадпрыемству. Цяпер яго даўгі спрабуюць спагнаць з украінскага інвестара.

Фота: progomel.by

Эканамічны суд Гомельскай вобласці прыняў рашэнне распачаць у дачыненні да заводу вытворчасць па справе аб банкруцтве. Падставай паслужыў зварот падатковай інспекцыі па Светлагорскім раёне. Прадстаўніка прадпрыемства, заснавальнікам якога з’яўляецца ўкраінскае акцыянернае таварыства «ПлазмаТэк», на судовым пасяджэнні не было. Наступнае паседжанне запланаванае на 24 лістапада.