BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі зацвердзілі рэспубліканскі бюджэт на 2024 год – з рэкордным за апошнія 5 гадоў дэфіцытам

Згодна з законам «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год», даходы рэспубліканскага бюджэту ў наступным годзе плануюцца агулам на суму ў 39 906,4 млн рублёў, выдаткі – 44 657 млн рублёў. Дакумент, падпісаны Лукашэнкам, апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт партале.

Такім чынам дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту ў 2024 годзе, як прагназуюць чыноўнікі, складзе амаль 4 мільярды 751,1 мільёна рублёў.На працягу 6 гадоў да 2019 году бюджэт Беларусі зводзіўся з прафіцытам, гэта значыць, з перавышэннем даходаў над выдаткамі.