Прычынай стала рашэнне ўрада пашырыць спіс тавараў, якія юрыдычныя асобы не могуць увозіць з Польшчы, Латвіі, Літвы, Чэхіі і Эстоніі і прадаваць на беларускай тэрыторыі.

Забарона на большасць тавараў дзейнічае з 3 чэрвеня. У спісе ў тым ліку пазначаны абутак з падэшвай з гумы, пластмасы, натуральнай або кампазіцыйнай скуры і з верхам з натуральнай скуры з Польшчы. Абмежаванне не тычыцца тавараў, якія фізічныя асобы вязуць у краіну для асабістага карыстання.