BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі закрылася дзяржаўная сетка крамаў «Радзівілаўскі»

У Беларусі закрылася дзяржаўная сетка ўніверсамаў «Радзівілаўскі». Яна працавала больш за 20 гадоў.

Апошняя крама зачынілася ў сталіцы краіны. У мікрараёне Вяснянка зачынілі апошні ўніверсам «Радзівілаўскі», на ягоным месцы адкрылі краму іншай сеткі — «Санта».

Сетка ўніверсамаў працавала ў краіне з 2003 году, піша Realt. Доўгі час універсам «Радзівілаўскі» быў паспяховы, але да 2020-га ў кампаніі назбіраліся даўгі, і ў 2021 годзе яна перастала існаваць. Частка крамаў перайшла ў валоданне Менскага холадакамбіната № 2, частка пайшла на продаж.

Беларускае Радыё Рацыя