Заробак жанчын у Беларусі на 25–26% меншы, чым у мужчын, піша выданне «Мінск-Навіны» са спасылкай на Белстат.

«Разрыў у аплаце працы паміж мужчынамі і жанчынамі абумоўлены перш за ўсё гендэрнымі асаблівасцямі занятасці. Бо жанчыны збольшага працуюць у сацыяльнай сферы, дзе сярэдняя заработная плата ніжэйшая, чым у цэлым па краіне», — заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі працы Нацыянальнага статыстычнага камітэту Ірына Бандарэнка, каментуючы звесткі пра тое, што ў Беларусі заробак жанчын на 25–26% меншы, чым у мужчын.
Пры гэтым ровень зарплаты ў краіне не залежыць ад гендэрнай прыналежнасці, удакладніла Бандарэнка.






