Новая сетка крам Pole Kvetak запрацавала ў Беларусі. Яе развівае Аршанскі льнокамбінат. Дзве крамы Pole Kvetak ужо працуюць у Светлагорску і Ваўкавыску. Да канца года прадпрыемства плануе адкрыць яшчэ пяць. У Калінкавічах, Лідзе, Слуцку, Кобрыне і Салігорску.
У Аршанскага льнокамбіната ўжо ёсць больш за 40 крамаў у Беларусі і шэсць у Расіі пад іншымі брэндамі. Што датычыцца прадукцыі, то ў крамах у шырокім асартыменце будуць тавары вытворчасці як Аршанскага льнокамбіната, так і Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання, вядомага ў Беларусі пад брэндам “Блакiт”, піша officelife.
Беларусы сталі менштраціць грошайна прадукты
Аналіз спажывецкіх выдаткаў паказаў, што беларусы сталі менш грошай выдаваць на прадукты. Так, у трэцім квартале на прадукты прыпадала 35,9 працэнта расходаў, а ў другім квартале было 38,1 працэнта.
Што да нехарчовых тавараў, то выдаткі на іх наадварот выраслі. У другім квартале на іх беларусы выдавалі каля 35%, а ў трэцім – ужо больш за 37%. Выдаткі на паслугі не змяніліся і засталіся на ўзроўні 24,5% ад усіх заробленых сродкаў.
Што будзе з цэнамі на мандарыны да Новага года
Да Новага года цэны на мандарыны будуць не вышэйшыя за ўзровень мінулага года. Пра гэта расказала прадстаўніца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава, піша БелТА.
А што з цэнамі на ікру і цукеркі? Кандытарскія вырабы падпадаюць пад дзеянне 713-й пастановы, а значыць цэны на іх рэгулююцца дзяржавай. Па словах Наталлі Мельнікавай, цэны на навагоднія падарункі ў параўнанні з мінулым годам змяніліся менш чым на рубель. Тое ж самае і з цукеркамі. Што да ікры, то гэта прадукт не беларускай вытворчасці. Чыноўніца падкрэсліла, што абмежаваць яе сабекошт у міністэрстве не могуць.
Літоўская кампанія Viciunai пайшла з беларускага рынку
У Беларусі Viciunai належала кампанія “Экафорт”. Яна была зарэгістраваная ў пачатку красавіка 2008 года ў Міханавіцкім сельсавеце. Кампанія займаецца аптовым і рознічным гандлем, замарожанымі і астуджанымі прадуктамі харчавання. У Беларусі яна вядома прадукцыяй пад брэндам Vici. Пад ім, у прыватнасці, прадаваліся крабавыя палачкі, морапрадукты і замарожаныя паўфабрыкаты, да прыкладу, крэветкі ў паніроўцы .
Прадпрыемства “Экафорт” больш няма ў спісе актываў літоўскай групы рыбаперапрацоўчых кампаній. Яго новым уладальнікам стала расійскае акцыянернае таварыства “Група Акіян”.
Беларускае Радыё Рацыя