BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі змяніліся правілы гандлю крыптавалютай

Цяпер фізічным асобам забаронена купляць і прадаваць яе за межамі беларускіх крыптабірж і крыптаабменнікаў. Новы ўказ № 367 «Аб звароце лічбавых знакаў (токенаў)» рэгулюе гэты рынак і абмяжоўвае аперацыі з лічбавымі актывамі». З 20 верасня ён уступае ў сілу.

Пра што асноўныя змены? Калі гаворка ідзе пра выпадкі, калі людзі адкладаюць грашовыя сродкі са сваіх даходаў, купляюць на адкладзенае крыптавалюту і захоўваюць яе, разлічваючы на тое, што ў будучыні яна падаражэе ці хаця б не ўпадзе ў кошце, то з улікам палажэнняў указа купляць крыпту за грашовыя сродкі зараз можна толькі ў рэзідэнтаў ПВТ (гэта значыць у беларускіх крыптабіржаў, крыптаабменнікаў, крыптаброкераў). Гэта прама блакуе магчымасць набываць за Фіят крыпту як праз замежную крыптапляцоўку (што раней было дазволена), таксама забароненая купля крыпта валюты наўпрост у грамадзян або кампаній.

Знагадаем, што годна з дэкрэтам № 8 фізічныя асобы могуць здзяйсняць наступныя віды аперацый з токенамі:

1. Майніць;

2. захоўваць у віртуальных кашальках;

3. абменьваць на іншыя токены;

4. купляць і прадаваць за беларускія рублі (замежную валюту, электронныя грошы);

5. дарыць;

6. завяшчаць.

Дадзены пералік аперацый з’яўляецца вычарпальным, таму здзяйсняць іншыя аперацыі, у тым ліку прадастаўляць крыпту ў заклад і перадаваць у доўг, не дапускаецца.

Калі зыходзіць з літаральнага тлумачэння ўказа № 367, набыць на Binance ці іншай замежнай крыптапляцоўцы крыпту цяпер за грашовыя сродкі нельга.