BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беларусі істотна ўскладнілі атрыманне дапамогі па беспрацоўі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг новых законаў. Адзін з іх — Закон «Аб змене законаў па пытаннях занятасці насельніцтва».

Фота: grodno.1prof.by

Новы закон узмацняе патрабаванні да прызначэння і атрымання дапамогі па беспрацоўі. Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, «у мэтах выключэння ўтрыманскіх настрояў».

Дапамога будзе прызначацца пры выкананні пэўных умоў:

  • неабходна зарэгістравацца ў службе занятасці цягам месяца з даты звальнення;
  • не менш як пяць гадоў да рэгістрацыі беспрацоўным знаходзіцца ў працоўных адносінах з выплатай узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

“Максімальны перыяд знаходжання на ўліку ў службе занятасці скарачаецца з 18 да 12 месяцаў, перыяд выплаты дапамогі па беспрацоўі змяншаецца ўдвая – з 6 да 3 месяцаў”, – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама дакументам прадугледжана пашырэнне пераліку катэгорый беспрацоўных, якім даюцца дадатковыя гарантыі занятасці.

Максімальны памер дапамогі па беспрацоўі — дзве базавыя велічыні, што зараз складае 80 рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя