BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У беларускіх кампаніях у ЕЗ працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек 

У Еўразвязе цяпер працуе каля 10 тысяч кампаній, акцыянерамі якіх з’яўляюцца беларускія бізнесоўцы, заявіў віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Серж Наўродскі на VII Беларускім бізнес-форуме ў Еўропе, які прайшоў ў Варшаве, паведамляе «Позірк».

Фота: “Позірк”

Паводле Наўродскага, у гэтых кампаніях агулам працаўладкаваныя каля 40 тысяч чалавек, што можна супаставіць з насельніцтвам невялікага еўрапейскага горада.

У VII Беларускім бізнес-форуме ў Еўропе прынялі ўдзел каля 150 прадстаўнікоў беларускага бізнесу з розных краін свету.