BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У беларускім дзіцячым харчаванні знайшлі антыбіётыкі

Расея забараніла ўвоз беларускіх прадуктаў. Цяпер прадукцыя кампаніі “Белфуд Прадакшн” пазначаная як “часова абмежаваная” з ініцыятывы Рассельгаснагляду.

“Белфуд Прадакшн” выпускае дзіцячае харчаванне пад брэндам “Маленькае шчасце”. Пры лабараторных праверках прадукцыі ў кансервах з птушкі выявілі антыбіётыкі. Іх знайшлі ў прадукцыі кампаніі не ў першы раз. Таксама Рассельгаснагляд узмацніў лабараторны кантроль прадукцыі некаторых іншых прадпрыемстваў праз выяўленне кішачнай палачкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gorodvitebsk.by