BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У беларускім парламенце стварылі дэлегацыі для кантактаў з Еўропай

У беларускім парламенце, які не прызнаецца Захадам, сфарміравалі дэлегацыі для кантактаў з Еўропай. Як паведаміла прэс-служба ніжняй палаты, на пасяджэнні прэзідыума 30 красавіка былі створаныя дэлегацыі Нацыянальнага сходу ад Палаты прадстаўнікоў “па ажыццяўленні кантактаў з еўрапейскімі парламенцкімі арганізацыямі”. Акрамя таго, па ўзгадненню з Саветам Рэспублікі прынята рашэнне сфарміраваць 10 дэлегацый для работы ў міжпарламенцкіх структурах.

Размова аб такіх арганізацыях, як Міжпарламенцкі саюз, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расеі, але таксама ПА АБСЕ, Парламент краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна ды іншых.

Вынікі выбараў у беларускі парламент, якія прайшлі 25 лютага, не прызнаныя дэмакратычнымі краінамі.