З наступнага году жыхары Беластоку будуць плаціць большы падатак на нерухомасць. Так вырашылі радныя горада. Згодна з прынятай пастановай, стаўкі падаткаў вырастуць амаль на тры працэнты.
Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі тлумачыць, што ў горадзе ўжо чацвёрты год дзейнічаюць максімальныя стаўкі падаткаў і гэта звязана з наступствамі праграмы “Польскі лад”, ад якой Беласток страціў фінансава. Тадэвуш Трускаляскі адзначыў, што падатковыя грошы з’яўляюцца адным са значных даходаў гарадскога бюджэту, але яны вяртаюцца жыхарам у тым ліку ў выглядзе інвестыцый.
Згодна з прынятай пастановай, з новага года квадратны метр зямлі, на якой не вядзецца прадпрымальніцкая дзейнасць, будзе каштаваць 73 злотых, а тарыф за квадратны метр жылой забудовы складзе 1,19 злотага.
Беларускае Радыё Рацыя