BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку прадставілі праект бюджэту ЕЗ: прадпрымальнікі спыталі пра мяжу з Беларуссю

У Беластоку прэзентавалі праект бюджэту ЕЗ пасля 2027 года. На прэс-канферэнцыі, акрамя прадстаўнікоў улад, прысутнічалі прадпрымальнікі з прыгранічча, якія пыталіся пра адкрыццё памежных пераходаў і эканамічныя перспектывы рэгіёна.

Багдан Дыюк, прадстаўнік Падляшскага ваяводства, адзначыў, што аднаўленне працы некаторых пунктаў пропуску залежыць ад палітычнай сітуацыі і бяспекі.

– Падляшскае ваяводства аказалася замкнутай на мяжы з-за сітуацыі, якую стварыў беларускі бок, арганізаваўшы нелегальную міграцыю на польска-беларускай граніцы. Я прыхільнік таго, каб адкрыць хоць адзін памежны пераход – хоць Кузніцу, хоць Баброўнікі. Для нас, як для рэгіёну, канешне, было лепшы адкрыць Кузніцу, бо праз яго былі наладжаны асноўныя сувязі.

Прадпрымальнікі выказалі занепакоенасць Усходнім шчытом і пашырэннем буфернай зоны. Багдан Дыюк адзначыў, што гэта мера бяспекі, але працэсы перасялення мясцовых жыхароў з’яўляюцца агульнапольскай з’явай:

– Згодна дадзеных за апошнія гады, дэмаграфія вельмі кепская для памежных тэрыторый. Маладыя людзі шукаюць сваёй жыццёвай будучыні ў іншых частках ваяводства, або краіны, або Еўропы. У паўднёвых і ў паўднёва-усходніх гмінах Падляшскага ваяводства дэмаграфічны крызіс найбольшы ў параўнанні з усімі польскімі гмінамі.

Бізнес занепакоены ўзмацненнем кантролю і закрыццём граніцы, што шкодзіць гандлю. Дыюк запэўніў, што ўлады будуць дамагацца падтрымкі ЕЗ. Гэтыя ды іншыя пытанні будуць абмеркаваны падчас візіту прадстаўнікоў ЕЗ у Падляшша ў траўні.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя