BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці нелегальны крыптавалютчык нагандляваў на 800 тыс. даляраў

Як паведамляе тэлеграм-канал МУС Беларусі, супрацоўнікі па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Берасцейшчыны выявілі 25-гадовага мужчыну, які займаўся незаконным абаротам крыптавалюты.

У якасці пасярэдніка мужчына здзяйсняў здзелкі на спецыялізаваных біржах. Выкарыстоўваючы смартфон, канвертаваў і абнаяўніваў, у тым ліку выкрадзеныя ў грамадзян Беларусі, грашовыя сродкі.

Падазраваны быз затрыманы на месцы злачынства ў момант здзяйснення чарговай незаконнай аперацыі.

Нелегальны сумарны абарот склаў звыш 2,5 мільёнаў рублёў, то бок каля 800 тыс. даляраў.

На парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Санкцыяй артыкула прадугледжаны буйны штраф і зварот у даход дзяржавы канфіскаванай крыптовалюты.