BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Чавусах з’явіцца ўнікальны завод па перапрацоўцы алейных культур

У Чавусах на Магілёўшчыне плануюць пабудаваць першы ў Беларусі завод, які будзе адначасова перапрацоўваць рапс, сланечнік і сою.

Фота: tan.com.ua

Будаўніцтва плануецца пачаць у красавіку 2026 года, запуск вытворчасці — у канцы 2027-га.

Прадпрыемства створыць больш за 70 працоўных месцаў і зможа перапрацоўваць да 1000 тон сыравіны за суткі. Асноўны ўпор робіцца на экспарт, перш за ўсё ў Расею.

Інвестыцыйны праект рэалізуе расейская кампанія «ПрамСэрвіс» сумесна з беларускім ТАА «Агра пасад», якое плануе ўкласці каля 160 мільёнаў рублёў.