BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Давосе пачынаецца Сусветны эканамічны форум

У Давосе сёння, 20 студзеня, пачынаецца Сусветны эканамічны форум.

Тэмай гэтага года стала “супрацоўніцтва ў інтэлектуальную эпоху”. Падчас дыскусій будуць абмяркоўвацца геаэканамічная нявызначанасць, штучны інтэлект, пераасэнсаванне працэсу росту і абарона планеты, а таксама іншыя пытанні.

Сёлета чакаецца ўдзел больш як 350 дзяржаўных лідараў, у тым ліку 60 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, сярод якіх абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп (ён далучыцца да інтэрактыўнага дыялогу з удзельнікамі па відэасувязі), і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

У сустрэчы таксама возьмуць удзел больш за 170 лідараў грамадзянскай супольнасці і сацыяльнага сектара — прадстаўнікі прафсаюзаў, няўрадавых арганізацый, рэлігійных і карэнных суполак, а таксама эксперты і кіраўнікі вядучых сусветных універсітэтаў, даследчых інстытутаў і аналітычных цэнтраў”, — таксама адзначаецца ў прэс-рэлізе мерапрыемства, якое завершыцца 24 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: EFE/REX/Shutterstock