BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У эканоміцы Беларусі за год колькасць занятых знізілася на 20 тыс. чалавек

У эканоміцы Беларусі ў лістападзе 2024 года было занята 4120,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў Белстат.

У кастрычніку бягучага года ў эканоміцы рэспублікі было занята 4117,5 тыс. чалавек. Такім чынам, у параўнанні з мінулым месяцам колькасць занятых у эканоміцы вырасла на 3 тыс. чалавек.

Пры гэтым колькасць занятых у эканоміцы Беларусі работнікаў у параўнанні з лістападам 2023 года знізілася на 20 тыс. чалавек.