BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Еўразвязе разглядаюць магчымасць санкцый ў дачыненні да «Легмаша»

Аршанскаму заводу «Легмаш» пагражае стаць адным з чатырох беларускіх прадпрыемстваў, якія ўвойдуць у новы 18-ы пакет санкцый Еўразвязу, паведамляе «Радыё Свабода», спасылаючыся на адпаведныя дакументы.

«Легмаш» ужо знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Канады і Вялікабрытаніі. У траўні 2024 года Альянс расследавальнікаў Беларусі пісаў, што завод можа працаваць на расейскую ваенную прамысловасць, выпускаючы дэталі для сістэмы залпавага агню «Град».

Завод «Легмаш» у лютым 2024 года ўвайшоў у сістэму Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. У траўні мінулага года беларускі дыктатар, наведваючы завод, заявіў, што прадпрыемства вырабляе прадукцыю для ВПК.

Цяпер «Легмаш» знаходзіцца ў стадыі рэканструкцыі і перапрафілявання вытворчасці. На заводзе плануецца ўстанавіць новыя металаапрацоўчыя станкі і сучаснае тэхналагічнае абсталяванне. Плануецца стварэнне «прынцыпова новых участкаў», паведамляе Дзяржкамваенпрам Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя