BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Еўропе ёсць краіны, якія эканамічна супрацуюць з Беларуссю

У Еўропе ёсць краіны, якія ўсё яшчэ эканамічна супрацуюць з Беларуссю. Пра гэта ў інтэрв’ю Польскаму Радыё сказаў еўрадэпутат ад Грамадзянскай Платформы  Анджэй Галіцкі.  

Ён кажа, што просьба польскіх еўрадэпутатаў увесці жорсткія санкцыі ў дачыненні да Беларусі з’яўляецца спробай пакараць рэжым Лукашэнкі за супрацоўніцтва з Расеяй і за рэпрэсіі супраць уласнага народа. Галіцкі падкрэсліў, што спіс беларускіх прадпрыемстваў, якія трапілі пад санкцыі, павінен быць пашыраны.

«Беларусь дапамагае Расеі і зʼяўляецца не толькі партнёрам, які практычна і эканамічна падтрымлівае Пуціна, але і ўдзельнічае ў гэтай вайне. У нас былі пытанні навучання, пытанні выкрадання людзей –я думаю пра ўкраінскіх дзяцей, якіх перавезлі ў Беларусь. Расея і Беларусь павінны быць разам у гэтых санкцыйных пакетах», – сказаў Галіцкі

З моманту нападу на Украіну ў лютым 2022 года ЕЗ увёў 12 пакетаў санкцый у дачыненні да Расеі і тры пакеты ў дачыненні да рэжыму ў Менску.Акрамя таго, Еўразвяз наклаў абмежаванні на ўлады Беларусі за жорсткія рэпрэсіі супраць грамадзянаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: polskieradio.pl