У Фінляндыі разглядаюць магчымасць рэтраспектыўнага перагляду здзелак з нерухомасцю, якія былі выкананы грамадзянамі краін па-за межамі ЕЗ і Еўрапейскай эканамічнай зоны. Пра гэта паведаміў міністр абароны Антці Хяккянен, перадае STT са спасылкай на Karjalainen.

Паводле Хяккянена, улады вывучаюць магчымасць праверкі і патэнцыйнага ўмяшання ў здзелкі ўсіх тыпаў, здзейсненыя цягам апошніх 20 гадоў. Ініцыятыва з’яўляецца часткай рэформы заканадаўства аб кантролі за карпаратыўнымі здзелкамі з улікам аспектаў нацыянальнай бяспекі.
Найперш гаворка ідзе пра выпадкі, калі ўладальнікі нерухомасці пражываюць па-за межамі Фінляндыі, у тым ліку ў Расеі. Міністр адзначыў, што раней кантроль у гэтай сферы быў «занадта наіўным», а вялікі аб’ём ужо набытых аб’ектаў можа стварыць рызыкі ў выпадку пагаршэння сітуацыі з бяспекай.
Акрамя таго, у краіне абмяркоўваюцца змены ў заканадаўстве аб падвойным грамадзянстве з краінамі па-за ЕЗ і ЕЭЗ.
Нагадаем, з 15 ліпеня мінулага года ў Фінляндыі дзейнічае забарона на здзелкі з нерухомасцю для грамадзян Беларусі і Расеі.






