Законапраект, які забараняе грамадзянам Беларусі і Расеі здзелкі з нерухомасцю, вынесены ў Фінляндыі на грамадскае абмеркаванне, паведамляе партал Ыле.

Папраўкі ініцыяваныя Міністэрствам абароны краіны. Пры гэтым раней парламент прыняў закон, які дазваляе абароннаму ведамству блакаваць здзелкі з нерухомасцю для “асоб або арганізацый, дзяржава якіх развязала агрэсіўную вайну ці можа прадстаўляць пагрозу бяспецы Фінляндыі”.
“У Мінабароны адзначылі, што згодна з пастановамі Савета Еўрапейскага звяза і інфармацыі ўладаў, Расея і Беларусь адпавядаюць гэтым крытэрыям”, — гаворыцца ў публікацыі.
Пры гэтым да прыняцця паправак заявы грамадзян Беларусі і Расеі на атрыманне дазволаў на здзелкі з нерухомасцю будуць разглядацца ў звычайным парадку.
Грамадскае абмеркаванне законапраекта працягнецца да 9 чэрвеня. Мінабароны разлічвае на яго прыняцце да канца першага летняга месяца.






