У гандлі Беларусі з Польшчай знайшоўся анамальны рост па некаторых пазіцыях — нібы «хапун» перад жалезнай заслонай, якая зачыняецца.

Узмоцненыя санкцыі і мігранты, якія штурмуюць польскія межы, не сталі перашкодамі для істотнага росту абароту тавараў і паслуг паміж Беларуссю і Польшчай у 2023 годзе. Ён вырас, як падлічыў партал “Беларусы і рынак”, больш чым на 15%.
Вырас за кошт экспарту польскіх тавараў і паслуг у Беларусь. Для макраэканомікі Беларусі гэта стала сур’ёзным мінусам у сальда. Прыросты экспарту па некаторых пазіцыях выглядаюць як хапун перад жалезнай заслонай, якая вось-вось зачынецца назаўжды.
Згодна з нядаўна апублікаванай Статыстычным упраўленнем Польшчы гадавой справаздачы, у 2023 годзе абарот паміж краінамі па гандлі таварамі і паслугамі склаў амаль 4 мільярды 900 мільёнаў даляраў. Уласна, у топе-10 пазіцый па аб’ёме знайшлася толькі адна, па якой пастаўкі скараціліся. Польскі экспарт драўнянай масы, паперы, кардону і вырабаў з іх упаў за год са 106 млн. да 89 млн. даляраў. Па астатніх дзевяці пазіцыях назіраўся рост. У некаторых – у разы. Гэта адбылося па пазіцыі “транспартнае абсталяванне”.
На больш як 100 млн. даляраў выраслі пастаўкі машын і агрэгатаў механічнага прызначэння. Павялічыліся адгрузкі прадукцыі хімічнай прамысловасці, пластмас і гумы, некаштоўных металаў, і тэкстыльных вырабаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Малюнак: belmarket.by






