Грузія з 1 лютага 2025 года афіцыйна далучаецца да камп’ютарызаванай транзітнай сістэмы ЕЗ NCTS, якую спрошчана называюць “мытным бязвізам”. Аб гэтым паведамілі ў Службе даходаў Міністэрства фінансаў Грузіі.

З 1 лютага 2025 года Грузія становіцца ўдзельніцай Канвенцыі аб працэдуры агульнага транзіту і канвенцыі аб спрашчэнні працэдур у гандлі таварамі і далучыцца да Новай камп’ютарызаванай транзітнай сістэмы NCTS, якая спрашчае перамяшчэнне тавараў паміж краінамі, што было прадугледжана Пагадненнем аб асацыяцыі паміж Грузіяй і ЕЗ.
“Мытны бязвіз” азначае, што з Грузіі стане магчыма транспартаваць тавары ў краіны ЕЗ, а таксама краін-чальцоў канвенцыі аб сумесным транзіце з выкарыстаннем адзінай транзітнай дэкларацыі і адзінай фінансавай гарантыі, якая ўносіцца ў сістэму ў электронным выглядзе.






