BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У якім стане зараз беларускі бізнес за мяжой?

А якія тэндэнцыі і якія планы на 2024-ы? На гэтыя і іншыя пытанні Госця Рацыі, сузаснавальніца супольнасці «Belarusian community of businessmen» Наталля Красько адказала нашаму радыё.

— BCB Community сёлета атрымала добрыя вынікі, і яны іх колькасна выражаныя, і самае галоўнае для мяне – гэта якасны вынік. Колькасна мы больш за 50 мерапрыемстваў правялі ў афлайн і анлайн фармаце, і больш за 800 чалавек у іх удзельнічала. І гэта зусім розныя фарматы гэтых мерапрыемстваў, пачынаючы ад карпаратыву, з якім мы пачалі год у Польскім тэатры ў мінулым годзе, і заканчваючы такой маштабнай канферэнцыяй, адаптыўны кансалтынг для кансультантаў тут у Варшаве. Але галоўнае, што ў супольнасці паступова фармуецца актыў, людзі бяруць ініцыятыву, адказнасць за тое, што адбываецца, і самі пачынаюць разумець, што, як у карпаратыве прагучала расшыфроўка BCB – “Беларусы выратуюць Беларусь”. Ніхто, апроч нас, не зробіць за нас. Няма ніякай Наталлі ці яшчэ кагосьці, які возьме і ўсё зробіць за нас, што тут адбываецца. Калі кожны ўкладвае, значыць, нешта агульнае атрымліваецца. Вось такая самая галоўная для мяне выснова. Мне здаецца, мы паступова будуем супольнасць.

РР: Якія тры найбольшыя яркія падзеі за 23 год вы пазначылі?

— Мне вельмі было камфортна, і мне падаецца, вось у плане будаўніцтва супольнасці нам удаліся паездкі, бізнес-падарожжы. Вось якраз там людзі, калі яны разам маюць зносіны, недзе праводзяць разам час, больш людзі раскрываюцца, і яны адчуваюць нейкую агульнасць. Далей гэта фармуе ўжо глыбейшыя такія сувязі паміж людзьмі. Мне падаецца, вось гэтыя рэчы цікавыя былі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

З Наталляй Красько размаўляла нашая карэспандэнтка Марына Савіцкая.

Беларускае Радыё Рацыя