BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кіеў прыбылі амерыканскія інспектары  

У Кіеў прыбылі інспектары амерыканскіх дзяржаўных устаноў, каб праверыць, як украінскія ўлады расходуюць дапамогу Вашынгтона. Пра гэта заявіла амбасадар ЗША ва Украіне Брыджыт Брынк (Bridget Brink).

Фота: RomanR / Shutterstock.com

Інспектары прадстаўляюць міністэрствы замежных спраў і абароны, а таксама Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

У Кіеве яны сустрэнуцца з прадстаўнікамі ўкраінскага ўрада і іншымі мясцовымі партнёрамі, паведаміла  дыпламат на платформе  X.

У апошнія месяцы ўкраінскія ўлады абвяргалі паведамленні СМІ аб карупцыйных справах, звязаных з выкарыстаннем дапамогі заходніх краін, у тым ліку ваеннай падтрымкі. Урад у Кіеве паслядоўна сцвярджаў, што ўсе сродкі, атрыманыя з-за мяжы, накіроўваюцца на патрэбы арміі і грамадства.

Беларускае Радыё Рацыя