У Латвіі плануюць забараніць усім грамадзянам Беларусі і Расеі набываць нерухомасць. Законпраект прадугледжвае поўную забарону на набыццё нерухомасці ў краіне, піша партал Латвійскіх грамадскіх СМІ са спасылкай на прадстаўніцу Мінюста.

Мэта, як адзначае выданне, — не дапусціць некантраляванага ўплыву на латвійскую эканоміку, які можа ўзнікнуць праз канцэнтрацыю грамадзян Беларусі і Расеі і іх капіталу на тэрыторыі Латвіі.
20 студзеня паведамлялася, што Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі падрыхтавала папраўкі ў закон аб нацыянальнай бяспецы, згодна з якімі грамадзянам Беларусі і Расеі забараняецца займаць пасады ў структурах кіравання крытычнай інфраструктурай.