BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве дапусцілі магчымасць аднаўлення транзіту беларускага калію

У Літве дапусцілі магчымасць аднаўлення транзіту беларускага калію праз Клайпедскі порт, але прапанавалі ўвязаць гэта з дадатковай прысутнасцю вайсковых сіл ЗША ў краіне.

Вагоны «Беларуськалій», ілюстрацыйны фотаздымак Фота: LRT
Вагоны «Беларуськалій», ілюстрацыйны фотаздымак. Фота: LRT

Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы па нацыянальнай бяспецы Дэйвідас Матулёніс заявіў, што пакуль перамоваў з амерыканскім бокам не было, аднак у выпадку вяртання да тэмы транзіту Літва павінна дзейнічаць з улікам сваіх прагматычных інтарэсаў. Ён падкрэсліў, што нацыянальны інтарэс — гэта спалучэнне каштоўнасцяў і прагматызму.

Нагадаем, ЗША 13 снежня абвясцілі аб зняцці санкцый з беларускага калію. ЕЗ вясной мусіць вырашыць, ці працягваць уласныя абмежаванні.

Беларускае Радыё Рацыя