BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве прынялі закон, праз які беларусам будзе складаней працаваць

Сойм Літвы ўхваліў папраўкі ў закон аб дзяржаўнай мове. Паводле закона, з 1 студзеня 2026 года ўсе абавязаныя выкарыстоўваць літоўскую мову пры продажы тавараў або аказанні кантактных паслуг.

Фота: BNS

То бок усе, хто працуе непасрэдна з людзьмі, павінны будуць валодаць літоўскай мовай як мінімум на роўні А2. Патрабаванне распаўсюджваецца ў тым ліку на дастаўшчыкаў ежы, супрацоўнікаў салонаў прыгажосці і таксістаў. Гэта значыць працаваць у шэрагу сфер беларусам (і іншым замежнікам) без ведання літоўскай будзе амаль немагчыма. Як паведамляюць Delfi, некаторыя прадпрымальнікі ўжо раскрытыкавалі новыя папраўкі. На іх думку, патрабаванні наўпрост паўплываюць на даступнасць паслуг і развіццё эканомікі Літвы. Асабліва ва ўмовах, калі краіна спрабуе прыцягваць усё новыя працоўныя рэсурсы. У бізнеса ёсць крыху больш за год, каб падрыхтавацца да новых патрабаванняў.